Тыдзень роднай мовы

У панядзелак  19.02  адбылося  адкрыццё Тыдня роднай мовы. Былі аформлены выставы, прысвечаныя роднай мове ў бібліятэцы і фае школы.

Для вучняў  8 класа была арганізавана гульня “Сваімі словамі”. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды, перамогу атрымала каманда “Абібокі”.

Вучні 9 – 11 класаў прынялі ўдзел у творчай акцыі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова: пасля прагляду відэафільма “Каханая, бывай!” з цыклу “Запіскі на палях” вучні прэзентавалі калаж афарызмаў А.Куляшова і выказванняў вядомых людзей пра творчасць паэта.

У аўторак  20.02 вучні 5 – 8 класаў адказвалі на пытанні літаратурна-краязнаўчай віктарыны “Мая Радзіма – Беларусь”, а вучні 9 – 11 класаў выконвалі фотатэст “Беларускія пісьменнікі” .

Для навучэнцаў 10-11 класаў была арганізавана інтэлектуальная гульня “Кніга – крыніца ведаў”. Перамагла ў спаборніцтве вучаніца 10 класа Мурынчык Дар’я.

У сераду 21.02 у фае школы дэманстраваліся відэаролікі, прысвечаныя роднай мове, гучалі песні пра Беларусь і беларускую мову.

Вучні 7 класа актыўна ўдзельнічалі ў інтэлектуальным турніры “Таямніцы роднай мовы”.

Для вучняў 9 класа была наладжана інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Слоўная перастрэлка”. Дзве каманды: “Рамонкі” і “Валошкі”  – змагаліся за перамогу. Наперадзе – “Рамонкі”, але і “Валошкі” таксама малайцы!

У чацвер 22 лютага  вучні 2 – 9 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік – 2024”.

На перапынках вучні з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні “Сляпы кот”, “Пярсцёнак” , “Адгадай, чый галасок” і іншыя.

У фае школы была арганізавана выстава малюнкаў “Маё любімае беларускае слова”.

Пяцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне “Белаведы”. Удзельнікамі сталі каманды “Званочкі” і “Каласочкі”. Перамаглі “Каласочкі”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *